авіяцыйны газатурбінны рухавік, у якога цяга ствараецца ў асн.паветраным вінтом, а дадатковая (8—12%) — рэакцыяй патоку газаў, што выцякаюць з рэактыўнага сапла; тып кампрэсарнага паветрана-рэактыўнага рухавіка.
Адна з асн. частак Т.р. — камера згарання, у якую паступае сціснутае (у паветразаборніку і кампрэсары) атм. паветра і ўпырскваецца хім. паліва (авіяц. газа). Энергет. характарыстыкай Т.р. з’яўляецца эквівалентная магутнасць, роўная суме магутнасцей паветранага вінта і рэактыўнага струменя. Шырока выкарыстоўваюцца на дагукавых пасажырскіх і грузавых самалётах. Разнавіднасць Т.р. — турбавінтавентылятарны рухавік, у якім выкарыстаны паветраны вінт памешанага дыяметра (вінтавентылятар) з вял. колькасцю шырокіх тонкіх шаблепадобных лопасцей.